- пошум
- пошум, -у
м., разм.
Тихий шум.Зайграй жа пра новыя дні маладыя, пра наш адваёваны край, пра пошумы ніваў і былі лясныя зайграй жа, Даніла, зайграй! Пестрак. Не ўціхайце ж, бярозы, шуміце, каб яшчэ доўга чулі ў вашым пошуме людзі галасы ўсіх, каму жылося тут горка і беспатольна. Лужанін. У святаянскую ноч сярод змрочнага пошуму лістоты і еркатання ваўкалакаў хмары раптам чырванелі ад жару... Карпюк.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.